Бясплатны блакіроўшчык рэкламы з адкрытым зыходным кодам для андроіда Праграма даступна для прылад з root-доступам і без яго. Выкарыстоўваючы прыладу з  root-доступам, праграма абнаўляе сістэмны файл hosts, які змяшчае спіс імёнаў host і іх IP-адрасоў. Выкарыстоўваючы прыладу без root-доступу, праграма будзе выкарыстоўваць функцыю VPN для блакіроўкі выходных злучэнняў з рэкламай і трэкерамі. Такім чынам, калі праграма запытвае рэкламу або трэкер ад хоста ў гэтым файле, гэты запыт перанакіроўваецца на лакальны IP 127.0.0.1, які нічога не робіць. Вы можаце спампаваць гатовы спіс заблакіраваных рэкламных адрасоў у файле hosts. Таксама можна выкарыстоўваць свой файл і дадаваць пэўныя адрасы ў «белы» і «чорны» спісы. Маецца магчымасць запуску лакальнага вэб-сервера для перанакіравання запытаў да заблакаваных адрасоў на абраны вамі IP-адрас.